Астра
Астра | |||||||||||||||||
Aster tongolensis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Астра[3] (Aster) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які ўключае больш за 200 відаў, шырока распаўсюджаных у культуры як дэкаратыўныя расліны з прыгожымі кветкамі (на самай справе гэта не асобныя кветкі, а суквецці).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі былога СССР расце 26 відаў астраў. У Беларусі ў дзікай прыродзе 5 відаў[4]
- Aster amellus — Астра стэпавая, ці Астра дзікая
- Aster lanceolatus
- Aster novae-angliae
- Aster novi-belgii — Астра віргінская
- Aster salignus — Астра вярбовая
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае, па розных ацэнках, ад 200 да 500 відаў, з іх больш за палова растуць у дзікім выглядзе ў Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Астры — аднагадовыя і шматгадовыя карэнішчавыя травы з простымі лісцем. суквецці — кошыкі, сабраныя ў складаныя комплексы ў выглядзе шчытка або мяцёлкі; краявыя кветкі — язычковыя, іх афарбоўка вельмі разнастайная; цэнтральныя — дробныя, трубчастыя, як правіла, жоўтага колеру.
Культываванне
[правіць | правіць зыходнік]Культурныя астры сталі вядомыя ў Еўропе з 17 стагоддзя: іх насенне таемна прывёз з Кітая французскі манах Нікаля Інкарвіль[5].
Некаторыя сарты — з махрыстымі кветкамі, якія нагадваюць хрызантэмы, чыста белага або чырвонага і блакітнага колераў з разнастайнымі адценнямі.
Разводзіцца астра насеннем: у сакавіку — красавіку іх сеюць у каганцы або халодную шклярніцу; усходы пікіруюць, а затым у маі высаджваюць у грунт, — у друзлую, пажыўную, добра асветленую глебу. Квітнее з канца ліпеня да позняй восені.
Callistephus chinensis вывезена з Кітая, лік яе гатункаў перавышае чатыры тысячы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Родословная цветов — Астра (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Астра в Энциклопедии декоративных садовых растений (руск.)
- Астра многолетняя Архівавана 20 чэрвеня 2009. (руск.)