Атон II Найяснейшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атон II
ням.: Otto II
Атон II і яго жонка Агнеса
Атон II і яго жонка Агнеса
герцаг Баварыі
1231 — 1253
Папярэднік Людвіг I
Пераемнік Людвіг II, Генрых XIII

Нараджэнне 7 красавіка 1206(1206-04-07)[1]
Смерць 29 лістапада 1253(1253-11-29)[3] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Людвіг I[d][5]
Маці Людміла Чэшская[d][5]
Жонка каля Агнэса Пфальцкая[d][5][6]
Дзеці Louis II, Duke of Bavaria[d][5], Генрых XIII[d], Елізавета Баварская[d][5], unknown von Kelheim[d][7], Agnes von Bayern[d][7] і Sophie von Bayern[d][7]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атон II Найяснейшы (ням.: Otto II. der Erlauchte; 7 красавіка 1206, Кельгайм — 29 лістапада 1253, Ландсгут) — з 1227 года Пфальцграф Рэйнскі, з 1231 года герцаг Баварыі, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атон II Найяснейшы

Сын Людвіга I Кельгаймскага. У выніку шлюбу Атона з Агнесай, дачкой Генрыха V і ўнучкай Конрада Гогенштаўфена, імператар Фрыдрых II аддаў рэйнскае пфальцграфства бацьку Атона, які перадаў апошняе Атону ў 1227 годзе. У 1231 годзе, пасля смерці Людвіга, Атон таксама атрымаў у спадчыну і герцагства Баварыя. У тым жа годзе ён перанёс рэзідэнцыю Вітэльсбахаў у Ландсгут.

Яго кіраванне ў Баварыі адзначылася ўнутранымі разладамі, звязаными са свецкай уладай біскупаў, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці. Папская партыя часова здолела пахіснуць яго вернасць Фрыдрыху II, але ў час найвялікшай небяспекі Атон у 1246 годзе выдаў сваю дачку Лізавету за сына Фрыдрыха, караля Конрада IV, і быў верным яго паплечнікам у барацьбе з Генрыхам Распэ і Вільгельмам Галандскім, за што быў адлучаны ад царквы, а краіна яго падверглася інтэрдыкту. Калі Конрад IV у 1251 годзе ўвайшоў у Італію, ён прызначыў Атона рэгентам Германіі[8].

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1222 годзе Атон жаніўся ў Вормсе з Агнесай, дачкой рэйнскага пфальцграфа Генрыха V. Іх дзеці:

  • Людвіг (1229—1294)
  • Генрых (1235—1290)
  • Лізавета (1227—1273), у шлюбе спачатку з германскім каралём Конрадам IV, затым з герцагам Карынтыі і Краіны Мейнхардам II
  • Сафія (1236—1289), у шлюбе з графам Гебгардам VI фон Зульцбах унд Хіршберг
  • Агнэс (1240—1306), стала манашкай

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Lundy D. R. Otto II Herzog von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в г д Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в Lundy D. R. The Peerage
  8. Оттон II Светлейший // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.