Аус аль-Хафаджы
Аус аль-Хафаджы | |
---|---|
араб. أوس الخفاجي | |
Род дзейнасці | рэлігійны дзеяч, апалчэнец |
Дата нараджэння | 1974 |
Грамадзянства | Ірак |
Веравызнанне | іслам |
Шэйх Аус аль-Хафаджы (араб. أوس الخفاجي; нар. 1974) — іракскі палітычны і рэлігійны дзеяч, лідар групоўкі «Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Басры, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра фізічнага выхавання ў 1994 (па іншых даных у 1995) годзе. Пазней атрымаў ступень магістра мастацтваў. Разам з тым вывучаў шарыяцкую юрыспрудэнцыю.
Яшчэ да падзення рэжыму Садама Хусейна стаў адным з давераных лідара шыітаў Ірака Махамеда Садэка ас-Садра, а потым і яго сына Муктада ас-Садра.
Падчас акупацыі Ірака міжнароднай кааліцыяй, калі Хафаджы быў афіцыйным прадстаўніком Садра-малодшага ў горадзе Эн-Насірыя, заклікаў да джыхаду супраць замежных войск[1].
Па рашэнні Муктады ў перыяд міжканфесійнага канфлікту прызначаны кіраўніком аб’яднанага намаза сунітаў і шыітаў, які прайшоў у Багдадзе. Мэтай мерапрыемства было прымірэнне двух варагуючых галін ісламу.
Крыху пазней с Садрам у яго адбыўся канфлікт, паколькі Хафаджы выступаў супраць іранскага ўплыву ў Іраку[2].
У 2014 годзе ён засноўвае апалчэнне «Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса», якое далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі» ў барацьбе з ІДІЛ[3]. Аднак у лютым 2019 года СНБ здзейснілі налёт на базу, якая належала групоўцы. Падчас рэйду Аус аль-Хафаджы быў арыштаваны. Як заявілі прадстаўнікі кааліцыі, аперацыя была здзейснена з-за таго, што групоўка заяўляла пра членства ў народнай мабілізацыі, хоць яна ніколі афіцыйна не рэгістравалася як частка кааліцыі. Па сцвярджэнні саміх байцоў апалчэння, напад СНБ на лагер быў абумоўлены антыіранскімі настроямі ў іх арганiзацыі[2].
Абвінавачванні[правіць | правіць зыходнік]
У 2016 годзе, будучы на пасадзе кіраўніка ўзброенага фарміравання, Хафаджы абвінавачваўся Іракскім цэнтрам дакументацыі ваенных злачынстваў у парушэннях правоў чалавека ў ходзе Іракскага канфлікту. Цэнтр згадаў, што шэйх лабіраваў папраўкі да крымінальна-працэсуальнага кодэкса, якія далі б апалчэнцам пад падставамі барацьбы з радыкаламі магчымасць тэрарызаваць насельніцтва. Змены ўключалі ў сябе абмежаванне паўторнага судовага разбору толькі адным разам, а таксама паскарэнне выканання смяротных прысудаў (так, напрыклад, асуджаны мог чакаць выканання прысуду не больш за месяц). Аус аль-Хафаджы нібыта хацеў пазбавіцца ад 2500 арыштантаў, асуджаных па справах, звязаных з тэрарызмам. Абвінавачванні супраць некаторых былі спрэчнымі і маглі быць абскарджаны, што было непажаданым для апалчэнцаў[3].
Зноскі
- ↑ В Ираке обстрелян итальянский патруль // РИА Новости, 15 мая 2004
- ↑ а б The Arrest of Aws al-Khafaji: Looking at the Abu al-Fadl al-Abbas Forces .
- ↑ а б حكم الميليشيات في العراق بالدم