Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса
Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса | |
---|---|
![]() | |
Ідэалогія | шыіцкі ісламізм, садрызм |
Лідары |
Шэйх Аус аль-Хафаджы Шэйх Абу Каміль аль-Ламі[1] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса (араб. قوات أبو الفضل العباس Quwwat ‘Ābū al-Faḍl al-‘Abbās) — іракскае шыіцкае апалчэнне, сфармаванае ў 2014 годзе для барацьбы з ІДІЛ.
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Арганізацыю ўзначаліў шэйх Аус аль-Хафаджы, былы паплечнік Муктады ас-Садра. Паміж двума мужчынамі адбыўся канфлікт, паколькі першы выступаў супраць іранскага ўплыву ў Іраку. Аднак Хафаджы па-ранейшаму прытрымліваўся ідэалогіі Садра.
Адносіны[правіць | правіць зыходнік]
Групоўка мае цесныя кантакты з Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас, якая змагаецца ў сірыйскай грамадзянскай вайне на баку ўрада Башара Асада[2][3][4], і Катаіб аль-Імам Алі[1].
У лютым 2019 года Сілы народнай мабілізацыі (СНБ) здзейснілі налёт на базу, якая належала сілам Абу аль-Фадля аль-Абаса. Падчас рэйду лідар групоўкі Аус аль-Хафаджы быў арыштаваны. Як заявілі прадстаўнікі СНБ, аперацыя была здзейснена з-за таго, што групоўка заяўляла пра членства ў народнай мабілізацыі, хоць яна ніколі афіцыйна не рэгістравалася як частка кааліцыі.
Па сцвярджэнні саміх байцоў апалчэння, напад СНБ на лагер быў абумоўлены антыіранскімі настроямі ў іх арганiзацыі[5].
Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]
Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса выступаюць супраць турэцкага і іранскага ўплыву ў Іраку[5].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
- Спецыяльныя групы (Ірак)
- Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Зноскі
- ↑ а б Iraqi Shiite Foreign Fighters on the Rise Again in Syria .
- ↑ Abu al-Fadl al-Abbas Forces .
- ↑ The Militias of Baghdad . Newsweek (26 лістапада 2014).
- ↑ Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 8 чэрвеня 2020.
- ↑ а б The Arrest of Aws al-Khafaji: Looking at the Abu al-Fadl al-Abbas Forces .