Аўгуст Бекю
Аўгуст Людвік Бекю | |
---|---|
August Ludwik Bécu | |
| |
Дата нараджэння | 14 (25) мая 1771 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня (7 верасня) 1824 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан Луі Бекю |
Жонка | Саламея Славацкая[d] |
Род дзейнасці | урач, патолагаанатам |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | прафесар Віленскага ўніверсітэта |
Вядомы як | адным з заснавальнікаў і старшыня віленскага Медыцынскага таварыства |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгуст Бекю (польск.: August Ludwik Bécu; літ.: Augustas Ludvikas Bekiu; 3 мая 1775, Гродна — 7 верасня 1824, Вільня) — польскі вучоны-гігіеніст, прафесар Віленскага ўніверсітэта, айчым паэта Юльюша Славацкага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Галоўную віленскую школу, атрымаў ступень доктара філасофіі (1789), ступень доктара медыцыны (1793)[1]. Вучыўся ў Гродна, Кёнігсбергу[1].
У Галоўнай школе (у 1803 годзе пераўтвораны ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт) выкладаў у 1797—1824 гадах курсы паталогіі, тэрапіі, фармацэўтыкі, фізіялогіі; загадваў кафедрай фізіялогіі (з 1805), кафедрай паталогіі і гігіены (з 1806)[1]. Стаў адным з заснавальнікаў віленскага Медыцынскага таварыства (1805) і быў яго старшынёй з 1811. У 1807—1812 гадах быў членам школьнай камісіі, у 1819 займаў пасаду папячыцеля школ.
Некралог, апублікаваны ў часопісе «Dziennik Wileński», датуе смерць жніўня Бекю 7 верасня. Тая ж дата пазначана на надмагіллі на віленскіх могілках Роса. У некаторых ненадзейных выданнях дата смерці памылкова ўказваецца 26 ліпеня.
Вакцынацыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў камандзіраваны Віленскім універсітэтам у Шатландыю і па вяртанні ў 1803 стаў першым у Літве і Беларусі[1] практыкаваць прышчэпку воспы. Напісаў пра прышчэпкі працу «O wakcynie czyli tak zwanei ospie krowiej» («Аб вакцыне, або так званай каровінай воспе»; Вільня, 1803). У 1808 разам з прафесарам Ёзэфам Франкам заснаваў пры універсітэцкай клініцы інстытут вакцынацыі для навучання студэнтаў прышчэпкам. Супрацоўнічаў у часопісе «Dziennik Wileński».
Рэпутацыя
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаючы ў органах нагляду над навучальнымі ўстановамі, Аўгуст Бекю не мог не выклікаць негатыўнага стаўлення патрыятычна настроенай моладзі. Лічыцца, што ён адыграў непрыстойную ролю ў расследаванні справы філаматаў — філарэтаў (1823—1824), уступіўшы ў цеснае супрацоўніцтва з М. М. Навасільцавым. Калі 26 жніўня 1824 ударам маланкі Бекю быў забіты ва ўласнай кватэры, у гэтым ўбачылі доказ яго здрады і пакаранне; па некаторых крыніцах, маланка быццам бы сплавіла ў злітак сярэбраныя манеты, якія захоўваліся ў пасцелі, нібыта атрыманыя ім за паслугі расійскім уладам. Адам Міцкевіч, якога высылалі па справе філаматаў з Літвы, у трэцяй частцы паэмы «Дзяды» вывеў постаць Доктара, у якім лёгка апазнаецца Бекю. Лічыцца, што гэта акалічнасць была прычынай варожасці паміж Міцкевічам і Славацкім.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Напісаў працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту[1]:
- O wakcynie czyli tak zwanei ospie krowiej. Wilno, 1803 («Аб вакцыне, альбо так званай каравінай воспе»).
- Rozprawa doskonalości szpitalów. Wilno, 1807 («Развагі пра ўдасканаленне бальніц»).
- O porządnem utrzymywaniu spitalów. Wilno, 1807.
- Postrzeźenie mleka zielonego.
- O lączeniu medycyny z chirurgią. Wilno, 1817.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бекю, Август // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партрэт і тытульная старонка «O wakcynie czyli…» Архівавана 12 лютага 2008.
- Партрэт(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1771 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў 1824 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Члены Віленскага медыцынскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1775 годзе
- Медыкі Літвы
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Гігіеністы