Галоўная віленская школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вывеска Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae
Галоўная віленская школа

Галоўная віленская школа (Szkoła Główna Wileńska) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільні канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў; спадчынніца заснаванай у 1579 годзе езуіцкай Акадэміі і ўніверсітэта і папярэдніца заснаванага ў 1803 годзе Імператарскага Віленскага ўніверсітэта, адыграла важную ролю ў развіцці асветы, навукі і культуры Літвы і Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля скасавання ў 1773 годзе ордэна езуітаў віленская Акадэмія, якая ім належала, і ўніверсітэт былі пры актыўным удзеле былога езуіта, матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага рэарганізаваны ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага (Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) (1780). У яе вядзенне перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы краю. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яна была перайменавана ў Галоўную віленскую школу:

У 1797 г. імператар Павел I наведаў Вільню, агледзеў у падрабязнасці галоўную школу і даручыў князю Рапніну, віленскаму генерал-губернатару, заклапаціцца складаннем новага статута для кіравання глаўнай школай і падпарадкаванымі ёй вучылішчамі.[1]

У распрацоўцы статута прымаў чынны ўдзел Пачобут-Адляніцкі. За Галоўнай віленскай школай захаваліся правы ўстановы, кіруючай навучальнымі ўстановамі Літвы і Беларусі, і даходы паезуіцкіх маёнткаў. У школе з’явілася кафедра прыгожых мастацтваў на чале з жывапісцам Францішкам Смуглевічам і было ўзмоцнена выкладанне хіміі. Рэктарам да 1799 года заставаўся Пачобут-Адляніцкі. Яго змяніў юрыст і эканаміст Геранім Страйноўскі.

Пры Пачобуце-Адляніцкім з’явіліся кафедра прыгожых мастацтваў, універсітэцкі батанічны сад, у 1781 годзе быў заснаваны медыцынскі факультэт. Па яго ініцыятыве былі запрошаны вядомыя навукоўцы

Форстэр (каля 1785)


У 1781 годзе ў будынку на Замкавай вуліцы (цяпер Pilies g. 22) была заснавана Медыцынская калегія Галоўнай школы, якая лічыцца першfq медыцынскfq вышэйшай навучальнай установай ў Літве. Прафесар Жан Эмануэль Жылібер e двары Медыцынскай калегіі ў 1782 годзе заснаваў батанічны сад і аранжарэю. Яны займалі плошчу каля 300 м², на якой расло звыш 2 тысяч раслін[3][4]. Батанічны сад дзейнічаў тут да 1797 года.

Анджэй Снядэцкі

Выкладалі таксама іншыя вядомыя навукоўцы — выхаванец Галоўнай школы, батанік Станіслаў Баніфацы Юндзіл (Stanisław Bonifacy Jundziłł; 17611847), польскі матэматык Францішак Нарвойш (Franciszek Narwojsz; 17421819) і многія іншыя.

З 1797 года прафесарам хіміі быў Анджэй Снядэцкі (Jędrzej Śniadecki; 17681838).

У 17891794 ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе выкладаў архітэктар Лаўрынас Стуока-Гуцявічус (Wawrzyniec Gucewicz; 17531798), яе прафесар з 1793 года; пазней, пасля падаўлення паўстання 1794 года, выкладаў таксама ў 17971798 гадах. Яго вучань Міхал Шульц (Michał Szulc; 17691812). скончыў Галоўную школу ў 1788 годзе са ступенню доктара філасофіі і ў 1797 годзе стаў стаў ад’юнктам прафесара, пазней — прафесарам і ўзначаліў кафедру архітэктуры.

Вучоны-гігіеніст Аўгуст Бекю (August Ludwik Bécu; 17751824). скончыў навучанне ў Галоўнай школе са ступенню доктара філасофіі (1789), пазней атрымаў ступень доктара медыцыны (1793) і з 1797 года чытаў курсы паталогіі, тэрапіі, фармацэўтыкі, фізіялогіі.

 Сярод выхаванцаў Галоўнай школы таксама ваенны інжынер і архітэктар, гісторык і даследчык літоўскай міфалогіі Тэадор Нарбут (Teodor Narbutt; 17841864), які ў 1799—1803 гадах навучаўся тут інжынернай справе;

Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 года імператарам Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтварылася ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт.

Зноскі

  1. А. К. Киркор. Вильно // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Под общей редакцией П. П. Семенова, вице-председателя императорского Русского географического общества. Том третий. Часть первая. Санкт-Петербург — Москва: Издание книгопродавца-типографа М. О. Вольфа, 1882. С. 154.
  2. Мысліцелі i асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0016-1. С. 213.
  3. Vilniaus universiteto botanikos sodas Архівавана 28 верасня 2007. (літ.)
  4. Vilniaus universiteto Botanikos sodui — 225 Архівавана 22 верасня 2007. (літ.)