Аўгуста Сесар Сандзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгуста Сесар Сандзіна
ісп.: Augusto Nicolás Calderón Sandino
Fotografia do revolucionário nicaraguense Augusto César Sandino.
Fotografia do revolucionário nicaraguense Augusto César Sandino.
Дата нараджэння 18 мая 1895(1895-05-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1934(1934-02-21) (38 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Асноўныя ідэі сацыялізм
Род дзейнасці палітык, палкаводзец, рэвалюцыянер
Жонка Blanca Aráuz[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгуста Сесар Сандзіна Кальдэрон (ісп.: Augusto Sesar Nicolás Sandino Calderón, 18 мая 1895, Ніканаома, Нікарагуа-21 лютага 21 лютага 1934, Манагуа, Нікарагуа) — нікарагуанскі палітычны дзеяч, лідар нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыйнай вайны 1927—1934 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Сандзіна — заможны селянін Грэгорыа, маці — подёнщица Маргарыта Кальдэрон. На працягу 12 гадоў Грэгорыо Сандзіна адмаўляўся прызнаць сына Аўгуста законным, аднак затым прыняў яго ў сям’ю.

19 кастрычніка 1926 года Садзіна падняў антыўрадавае паўстанне супраць кіруючага рэжыму, які падтрымлівалі ЗША, затым узначаліў ўзброены супраціў амерыканскім войскам. Спачатку ён выступаў за аднаўленне законнай улады, потым пачаў змагацца супраць пагаднення Эспіна-Негра, якое прадугледжвала падтрымку Нікарагуа амерыканскім урадам, разглядаючы яе як пагрозу нікарагуанскай незалежнасці.

Раніцай 16 ліпеня 1927 года атрад Сандзіна (каля 100 чалавек, узброеных 60 вінтоўкамі) падышоў да захопленага амерыканскімі войскамі (400 марскіх пяхотнікаў і 200 урадавых нацыянальных гвардзейцаў) горада Акаталь і атакавалі яго. Бой доўжыўся 15 гадзін і завяршыўся ўзяццем Акаталя. Амерыканцы паслалі авіяцыю для бамбёжкі горада. Каля 300 мірных жыхароў, пераважна жанчын і дзяцей, было забіта і яшчэ 100 чалавек паранена. Ацалелыя мужчыны Акаталя ўступілі ў атрад Сандіна. Усе байцы атрада былі выключна добраахвотнікамі, ім забаранялася наносіць шкоду мірным сялянам, але дазвалялася абкладаць прымусовым падаткамі «мясцовых і замежных капіталістаў».

Да снежня 1932 года сандзіністы кантралявалі звыш за палову тэрыторыі краіны, а амерыканцы абвясцілі за галаву Сандзіна ўзнагароду ў 100 тысяч долараў.

Сандзіна здолеў дамагчыся вываду размешчаных у краіне амерыканскіх войскаў (2 студзеня 1933 года), але ў ходзе чарговага раўнда перамоў па дэмабілізацыі свайго войска быў арыштаваны кіраўніком Нацыянальнай гвардыі Нікарагуа. Па загаду прэзідэнтам краіны Анастасіа Самоса і расстраляны разам з братам і бліжэйшымі паплечнікамі.

Зноскі

  1. Augusto César Sandino // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]