Бабушкінская (станцыя метро)
«Бабушкінская» руск.: Бабушкинская | |
---|---|
Калужска-Рыжская лінія | |
Маскоўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 29 верасня 1978 |
Архітэктары | Леў Папоў[d] |
Код станцыі | 087 |
Суседнія станцыі | Свіблава (станцыя метро) і Мядведкава |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Бабушкінская» (руск.: Ба́бушкинская) — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана ў Бабушкінскім раёне пад скрыжаваннем Енісейскай вуліцы і вуліцы Мянжынскага. Адкрыта 29 верасня 1978 года ў складзе ўчастка «ВДНГ» — «Мядзведкава». Адназводчатая станцыя дробнага залажэння з адной астраўной платформай.
Вестыбюлі
[правіць | правіць зыходнік]Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць, уваход на станцыю ажыццяўляецца праз падземныя пераходы, якія маюць выхады на вуліцы Мянжынскага і Енісейскую. У пачатку 2000-х гадоў над двума ўваходамі ў пераход былі ўсталяваныя дахі з лёгкіх канструкцый. Паўднёвы выхад звязаны з платформай эскалатарамі, паўночны — толькі лесвіцай.
У сувязі з рэканструкцыяй і заменай старых эскалатараў, якія выпрацавалі свой рэсурс, на новыя з 28 красавіка 2011 года па 1 ліпеня 2012 года паўднёвы вестыбюль быў закрыты.