Перайсці да зместу

Багуслаў Самуэль Курнатоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багуслаў Самуэль Курнатоўскі
Ладдзя[d]
Ладдзя[d]
Нараджэнне 16 жніўня 1783(1783-08-16)
Смерць 17 лютага 1820(1820-02-17) (36 гадоў)
Род Курнатоўскія[d]
Бацька Уладзіслаў Курнатоўскі
Маці Кацярына з Эсткаў[d]
Веравызнанне рэфармацтва[d]
Член у
Адукацыя
Месца працы

Багуслаў Самуэль Курнатоўскі (польск.: Boguslaw Kurnatowski; 16 жніўня 1783, Ізабелін — 17 лютага 1820, Слуцк) — евангельскі святар, педагог.

Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў сям’я Уладзіслава Курнатоўскага (1749—1824), былога рэктара Слуцкай гімназіі, і яго першай жонкі Кацярыны з Эсткаў (1760—1806). Скончыў Слуцкую гімназію, з 1801 г. вывучаў тэалогію ў Кёнігсбергу, з 1806 г. вучыўся ва ўніверсітэце ў Лейдэне. Евангельскі святар. Настаўнік лацінскай і польскай моў, права і літаратуры ў Слуцкай гімназіі ў 1811—1818 гг[1].

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820 годзе[2].

Быў жанаты двойчы. Першая жонка: Алена з Касакоўскіх (каля 1775-22.02.1832). Дзеці[1]:

  • Віктар Уладзіслаў (15.03.1812-1846?).
  • Канстанцін Станіслаў Аўгуст (13.08.1813-18.08.1813).
  • Пшамыслаў Аўгуст (22.03.1815-01.09.1841).
  • Баляслаў Зыгмунт (18.10.1816-1838).

Другая жонка: Соф’я Аляксандра з Газлераў (19.08.1785-08.12.1830), якая памерла ад сухот[3]. Дзеці[1]:

  • Станіслава.
  • Казімір Мацільда Генрыэта (01.03.1818-10.11.1818).
  • Даброгаст Браніслаў (30.11.1819-08.02.1821).

Зноскі