Badhamia utricularis
Бадамія пухіраватая (Badhamia utricularis) — від міксаміцэтаў сямейства Фізаравыя (Physaraceae). Упершыню ён быў апісаны як Sphaerocarpus utricularis П’ерам Бюльярам (руск.) (бел. у 1789 годзе[1] і аднесены да роду Бадамія (Badhamia) Майлзам Джозефам Берклі (укр.) (бел.[1].
Сапратроф. Мае хромава-жоўтае распасцёртае вегетатыўнае цела (плазмодый) і шэрыя, падоўжана-яйцападобныя, радзей шарападобныя спарангіі. Жыве ў лясах, на Беларусі трапляецца часта ў маі-верасні.