Бадэн-Бадэн
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ба́дэн-Ба́дэн (ням.: Baden-Baden) — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Знаходзіцца на заходніх схілах Шварцвальда. Насельніцтва — каля 54 тыс. чалавек. Вядомы курорт.
Гарачыя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніц лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазняў. У XX стагоддзі выдатныя лекары са ўсёй Еўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя методыкі лячэння, поўную дыягностыку арганізма, праграмы амаладжэння і прыгажосці.
Культурныя і гістарычныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Курхаўс — цэнтр горада, пабудаваны Фрыдрыхам Вайнбрэнерам у XIX стагоддзі.
- Казіно — казіно, пабудаванае ў XVIII стагоддзі.
Царквы і замкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стары замак «Хоэнбадэн», пабудаваны ў 1102 годзе, разбураны ў XV стагоддзі, рэзідэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэна.
- Новы замак.
- Руская царква — царква, пабудаваная ў візантыйскім стыле ў XIX стагоддзі Уладзімірам Пацёмкіным і Бернхардам Бельцэрам.
- Манастырская царква Штыфтскірхэ.
- Манастыр Ліхтэнталь.
- Капэла Стурдза.
- Царква Св. Хрыстафора — пабудавана ў выглядзе піраміды.
Культура і мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]- Палац фестываляў — другі па велічыні ў Еўропе оперны тэатр.
- Тэатр
- Павільён мінеральных вод
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная выставачная зала.
- Калекцыя Фрыдзера Бурды.
- Музей мастацтва Фабержэ.
- Гарадскі музей.
- Дом Іагана Брамса.
- Руіны рымскіх лазняў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]-
Бадэн-Бадэн. 1900 г.
-
Бадэн-Бадэн. 2021 г.
-
Від Бадэн-Бадэна
-
Тэатр
-
Штыфтскірхэ
-
Капэла Стурдза
-
Руская царква
-
Манастыр Ліхтэнталь
-
Курхаўс
-
Царква Св. Хрыстафора
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бадэн-Бадэн
- Сайт горада (ням.)