Перайсці да зместу

Барыс Міхайлавіч Маісееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Маісееў
руск.: Борис Моисеев
Барыс Маісееў і Плюшчаў.
Барыс Маісееў і Плюшчаў.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 сакавіка 1954(1954-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 2022(2022-09-27) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  СССР  Расія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1974–2017
Інструменты вакал
Жанры Поп-музыка
Супрацоўніцтва Ала Пугачова
Людміла Гурчанка
Нільда Фернандэз
Алена Верабей
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Аўтограф Аўтограф
bmoiseev.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Міхайлавіч Маісееў (4 сакавіка 1954(1954-03-04), Магілёў27 верасня 2022(2022-09-27), Масква) — расійскі поп-спявак, артыст эстрады, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст Расіі.

Нарадзіўся 4 сакавіка 1954 года ў Магілёве, у турме. Рос без бацькі, яго маці, Геня Барысаўна Маісеева (Мойсес), была палітвязнем. Памяці маці пасля яе смерці Барыс прысвяціў песню «Глуханямое каханне», бо яна была забіта глуханямым, які памыліўся дзвярыма.

Скончыўшы школу, з’ехаў у Мінск, дзе паступіў у харэаграфічнае вучылішча. Вучыўся ў балерыны Ніны Младзінскай. Скончыў вучылішча як класічны танцоўшчык.

Працаваў у Харкаўскім тэатры оперы і балета, пачаў артыстам і скончыў харэографам-пастаноўшчыкам.

У 1975 годзе з’ехаў у Каўнас, дзе танчыў у музычным тэатры. Пазней стаў галоўным балетмайстрам літоўскага аркестра «Трымітас».

У 1978 годзе стварыў танцавальнае трыа «Экспрэсія», у якім танцаваў з дзвюма дзяўчатамі. Пазней трыа перайшло працаваць у «Тэатр песні» спявачкі Алы Пугачовай.

Памёр 27 верасня 2022 года[1].

Зноскі