Перайсці да зместу

Беламорска-Балтыйскі канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беламорска-Балтыйскі канал
У шлюзе Беламорска-Балтыйскага канала
У шлюзе Беламорска-Балтыйскага канала
Характарыстыка
Даўжыня 227 км
Максімальная глыбіня 5 м
Вадацёк
Уваход Анежскае возера
Вусце Белае мора
Размяшчэнне
Краіна Расія
Беламорска-Балтыйскі канал на Вікісховішчы

Беламорска-Балтыйскі канал (скарочана Беламорканал, ББК, да 1961 г. - Беламорска-Балтыйскі канал імя Сталіна) — канал, які злучае Белае мора з Анежскім возерам і які мае выхад у Балтыйскае мора і да Волга-Балтыйскага воднага шляху.

Пабудаваны паміж 1931 і 1933 гадамі ў рэкордна кароткі тэрмін. Адкрыты 2 жніўня 1933 г.. У будаўніцтве ўдзельнічалі зняволеныя ГУЛАГу. Гэта была адна са значных будоўляў першай пяцігодкі і першае ў СССР цалкам лагернае будаўніцтва.

Агульная працягласць канала - 227 кіламетраў. Уключае 19 шлюзаў. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1983 годзе. Лічыцца гонарам першай пяцігодкі (1929-1932), але да ліку «Вялікіх будоўляў камунізму» не адносіцца.

Вядомыя беларусы - ахвяры

[правіць | правіць зыходнік]