Беларускі дзяржаўны камітэт
Беларускі дзяржаўны камітэт (БДК) — грамадска-палітычная арганізацыя ў Сярэдняй Літве.
Заснаваны 17 красавіка 1921 года. Створаны пад уплывам дзеячаў Найвышэйшай Беларускай Рады, дзеля спробы кансалідацыіі ўсяго беларускага руху.
Меў прапольскі, антылітоўскі і антынямецкі характар. Напачатку БДК дзейнічаў кансператыўна.
У склад БДК уваходзілі:
- Антон Луцкевіч — старшыня
- Яўген Ладноў — віцэ-старшыня
- Браніслаў Тарашкевіч — сакратар
- Лявон Вітан-Дубейкаўскі — скарбнік
- Адам Станкевіч
- Фабіян Ярэміч
- Максім Гарэцкі
- Сымон Рак-Міхайлоўскі
- Аркадзь Смоліч
- Эдуард Буцька
Напачтаку ў склад БДК не ўваходзілі эсэры, але сустрэчы праведзеныя Жаўрыдам і Пракулевічам прывялі да станоўчых вінікаў. Пад уплывам БДК знаходзіўся таксама і Станіслаў Балаховіч.
Згодна паказанняў Антона Луцкевіча і Браніслава Тарашкевіча дадзеных НКВД, БДК сваім страрэннем абавязаны II аддзелу Генеральнага штаба, які ўздзейнічаў на беларускі рух, праз свайго агента Яўгена Ладнова.
БДК быў ліквідаваны адразу ж як высветлілася сапраўдная роля Ладнова[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кароткі нарыс беларускага пытання — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007