Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч
| Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | журналіст, публіцыст |
| Дата нараджэння | 2 снежня 1887 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 жніўня 1938 (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Жонка |
Альжбэта Пракулевіч (Пракапчук) Елізавета Цітова |
| Альма-матар | |
Уладзі́мір Міха́йлавіч Пракуле́віч (2 снежня 1887, Красналукі, Мінская губерня — 20 жніўня 1938, Свярдлоўская вобласць) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і земскага чыноўніка Барысаўскага павета. Скончыў Смаленскую гімназію (1907). У 1912 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт[заўв 1]. У часе вучобы быў сакратаром марксісцкага часопіса «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газеце «Копейка». У часе Рэвалюцыі 1905—1907 гг. удзельнічаў у працы сацыял-дэмакратычных гурткоў (РСДРП і Бунду).
Да Першай сусветнай вайны працаваў «помощником столоначальника с низшим окладом» у Мінскай казённай палаце[1], з 1914 г. — у Мінскім акруговым судзе. У Мінску жыў у гатэлі Брысталь на Падгорнай вуліцы. З пачаткам вайны эвакуіраваўся ў Маскву, пазней — рахункавод у структуры Усерасійскага камітэта земскіх і гарадскіх саюзаў па забеспячэнні войска. З ліпеня 1917 г. у Мінску на судовых пасадах[2].
У 1918 г. абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. З прыходам бальшавікоў працаваў міравым суддзём у мястэчку Вызна, прыхільнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). З вяртаннем бальшавіцкай улады ў ліпені 1920 г. на пасадзе суддзі ў Слуцку[2].
Слуцкі збройны чын. Эміграцыя. Вяртанне
[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г., член прэзідыума Першага беларускага з’езда Случчыны.
У 1921 г. пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад Віленскага Беланацкама, сябар Загранічнага бюро БПСР. У 1922 г. у ліку 33 дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні. Жыў у Коўні[2]. Са жніўня 1923 г. дзяржаўны сакратар Урада БНР. З канца 1923 г. у Празе, удзельнічае ў нацыянальных арганізацыях беларускай эміграцыі. У Празе жыў па адрасе Benediktská ul. 1a, u K. Levy. Удзельнік 2-й Берлінскай беларускай палітычнай канферэнцыі, падпісаўся пад рэзалюцыяй аб ліквідацыі ўрада БНР[2].
З траўня 1926 г. у Савецкай Беларусі, жыве ў Менску. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (намеснік дырэктара), адначасова сакратар бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта.
Рэпрэсіі
[правіць | правіць зыходнік]
19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1932 г. на пяць гадоў высланы ў г. Перм (Расія). У 1933 пераведзены ў Сарапул, а адтуль ў 1935 г. у Свярдлоўск. Працаваў пазаштатным юрыстам у гарадскім бюро тэхнічнага ўліку. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобласці 9 студзеня 1938 г. і 10 ліпеня 1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20 жніўня 1938 г[3]. Месца пахаванняў расстраляных у Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) — 12-ты кіламетр Маскоўскага тракту (аўтамабільная дарога Екацярынбург — Перваўральск, цяпер тут мемарыяльны комплекс)[3][4]. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г., па другім 26 красавіка 1989 г[3].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Сыстэматычны сьпіс навуковых прац аб прыродзе Беларусі за 1926 і 1927 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і гаспадаркі. Т. 1. Менск, 1928. С. 253—292.
- Бібліяграфія Мазыршчыны // Наш край. № 8-9 (1928). С. 97—106.
- Літаратура аб саматужных рамёствах і промыслах БССР за 1926-1928 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і народнай гаспадаркі. Т. 3. Менск, 1929. С. 261—276.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Асабістая справа захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Памятная книжка Минской губернии на 1914 год. С. 69.
- ↑ а б в г Слуцкі збройны чын 2006, с. 317.
- ↑ а б в Ількевіч 2009, с. 600.
- ↑ Мемориальный комплекс жертвам политических репрессий, г. Екатеринбург (руск.). gulagmuseum.org. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2017. Праверана 21 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 549. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Мікалай Ількевіч Апошняя справа паўстанца Пракулевіча // ARCHE : часопіс. — 2009. — № 3. — С. 555—604. — ISSN 1392—9682.
- Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2006. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч- Слоўнік Маракова
- Пакутнікі Беларусі — Сайт клуба «Спадчына»
- Асобы
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Свярдлоўскай вобласці
- Пахаваныя ў Расіі
- Выпускнікі МДУ
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Юрысты Беларусі
- Юрысты паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Удзельнікі Слуцкага паўстання
- Члены Беларускай рады Случчыны
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў РСФСР
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР