Белкаўскі сельсавет
Выгляд
Белкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Петрыкаўскі раён |
Уключаў | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белка |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Дата скасавання | 2 ліпеня 1959 |
Бе́лкаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Белка.
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 2 ліпеня 1959 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты Гараваха, Маісеевічы, Чарноцкае перададзены ў склад Макарыцкага сельсавета, Бяланавічы і Навасёлкі — у адміністрацыйнае падпарадкаванне Петрыкаўскага гарсавета, вёскі Белка і Чырвоны Агароднік уключаны ў мяжу горада Петрыкаў[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.