Бенядзікт Карп
Бенядзікт Карп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1734[1] | ||||||
Смерць |
12 чэрвеня 1805[1] |
||||||
Род | Карпы | ||||||
Бацька | Якуб Ігнацій Карп[d] | ||||||
Жонка | Караліна Марцэліна з Пузынаў[d] | ||||||
Дзеці | Ігнацы Карп[d], Яна з Карпаў[d] і Юзэфа з Карпаў[d] | ||||||
Бітвы |
Бенядзікт Карп (польск.: Benedykt Karp; 1734 — 12 чэрвеня 1805) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання 1794 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Якуба Ігнація[2].
Харужы упіцкі з 1765 года. Належаў да групоўкі Чартарыйскіх. У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады, потым прызначаны Тадэвушам Касцюшкам у Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўснага (член аддзела парадку). Зрабіў вялікія ахвяраванні на мэты паўстання. Пасля падзення Вільні пераехаў у Коўна, далейшы лёс невядомы[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Каралінай Марцэлінай з Пузынаў, дачкой Міхала Пузыны і Багумілы з Брунонаў. Дзеці:
- Яанна (1777—1816), у шлюбе з Міхалам Тышкевічам (1761—1839);
- Марыяна (1777—1828), у шлюбе з Фердынандам Броэль-Плятэрам (каля 1780—1829);
- Ігнацы (1780—1809);
- Юзэфа (каля 1780—1795), у шлюбе з Пятром Патоцкім (каля 1750—1794).
Зноскі
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/benedykt-karp-h-wlasnego
- ↑ а б Валерый Пазднякоў. Карпы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Карпы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх