Бернард дэ Вентадорн
Бернард дэ Вентадорн | |
---|---|
Bernart de Ventadorn | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не пазней за 1150 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1190-я |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | трубадур, кампазітар |
Кірунак | сярэднявечча |
Жанр | трубадур |
Мова твораў | старааксітанская мова[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернард дэ Вентадорн (Бернарт дэ Вентадур, Bernart de Ventadorn; каля 1150, замак Вентадур, дэпартамент Карэз, Францыя — каля 1180) — правансальскі паэт-трубадур XII стагоддзя. Адзін з выдатных песняроў кахання.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Выхадзец з нізоў. Напалову легендарную біяграфію Бернарда дэ Вентадорна склалі шматлікія гісторыі пра захапленні паэта рознымі Доннамі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Уся яго паэзія прасякнута любоўнай тэмай. У творчасці Бернарда дэ Вентадорна куртуазная лірыка знайшла найбольш поўнае ўвасабленне.
Захаваліся паэтычныя і музычныя тэксты 44 яго песень. Выкарыстоўваў жанр кансоны (любоўнай песні з кананічнай строфікай і рыфмоўкай), версу (які не абмяжоўваўся тэмай кахання, а закранаў і пытанні маралі), тэнсоны (літаральна — спрэчка, песня-дыялог). Тэксты Бернарда дэ Вентадорна адметныя шчырасцю, эмацыянальнасцю, вытанчанасцю формы.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11929852w // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 2 ліпеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сініла Г. В. Бернард дэ Вентадорн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).