Бернардзіна Фунгаі
Бернардзіна Фунгаі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1460[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1516[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернардзіна Фунгаі (італ.: Bernardino Fungai; 1460, г. Сіена — 1516, там жа) — італьянскі мастак сіенскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біяграфія Бернардзіна Фунгаі дрэнна дакументавана, спецыялісты ведаюць пра яго няшмат. У дакументах ён з'яўляецца ў 1482 годзе ў якасці чалядніка (garzone) ў Бенвенута ды Джаванні падчас прац над манахромнымі фрэскамі ў барабане купала сіенскага сабора, у сувязі з чым шматлікія навукоўцы лічылі яго вучнем Бенвенута. Аднак у яго працах відаць значна большы ўплыў Матэа ды Джаванні . У якасці творчага папярэдніка прапаноўвалася і кандыдатура Джаванні ды Паала .
Сёння існуе адзіны падпісаны і датаваны ім твор — алтар «Маці Божая з дзіцем, святым Себасцьянам, святым Еранімам, Мікалаем і святым Антоніем Падуанскім» (1512 г. Сіена, Пінакатэка). Адштурхоўваючыся ад гэтай працы, спецыялісты адносна ўпэўнена выбудавалі пазнейшую творчасць Бернардзіна Фунгаі, аднак вывучэнне яго ранняга перыяду праблематычна.
Гэты мастак не заставаўся ў баку ад навацый канца XV стагоддзя, і, нягледзячы на моцную сиенскую закваску (а то, што Бернардзіна выхоўваўся на сиенскім традыцыйным жывапісе, не выклікае сумненняў), у яго творах можна бачыць перайманне работ Лукі Сіньярэлі , Перуджына і Пінтурык’я. З дакументаў вынікае, што Бернардзіна акрамя фарбаў працаваў з такім дарагім матэрыялам, як золата — у 1494 годзе ён атрымаў заказ на выраб цырыманіяльных пазалочаных сцягоў, а праз пяць гадоў залаціў футляр аргана ў саборы. Акрамя буйных твораў Бернардзіна Фунгаі займаўся роспісам тавалета і Касоне .
Зноскі
- ↑ а б Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bernardino Fungai // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ mutualart.com — 2008.
Бернардзіна Фунгаі на Вікісховішчы |