Антоній Падуанскі
Антоній Падуанскі | |
---|---|
лац.: Antonius Patavinus | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | парт.: Fernando Martins de Bulhões |
Род дзейнасці | прэсвітар |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1195[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1231[1] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
![]() |
Антоній Падуанскі (лац.: Antonius Patavinus, італ.: Sant'Antonio di Padova, парт.: Santo António de Lisboa; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231), Фернанда дэ Буён (Фернанду ды Бульёйньш, парт.: Fernando de Bulhões) — каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернанду. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 года і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі[3].
Зноскі
- ↑ а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118503510 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ [https://catholic.by/3/liturgy/saints/4425-svyaty-antonij-paduanski-svyatar-i-doktar-kastsjola Святы Антоній Падуанскі, святар і доктар Касцёла]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1195 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1231 годзе
- Памерлі ў Падуі
- Пахаваныя ў Венета
- Пахаваныя ў Італіі
- Каталіцкія святыя
- Прапаведнікі
- Францысканцы
- Настаўнікі царквы
- Святыя Італіі
- Святыя Партугаліі
- Пісьменнікі XIII стагоддзя
- Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
- Антоній Падуанскі