Бернарду Сілва
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 жніўня 1994[1][2] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | флангавы паўабаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернарду Мота Вейга дэ Карвалью-і-Сілва (парт.: Bernardo Mota Veiga de Carvalho e Silva; нар. 10 жніўня 1994, Лісабон) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клуба «Манчэстэр Сіці» і зборнай Партугаліі. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў і чэмпіянату Еўропы 2020 года.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У акадэміі ён правёў 12 гадоў, паслядоўна гуляў у падрыхтоўчых групах, а потым за маладзёжку і другую каманду (38 матчаў і 7 галоў). 10 мая 2014 года ў матчы супраць «Порту» ён дэбютаваў у Сагрыш лізе. У першым жа сезоне Сілва стаў чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кубка Партугаліі. Хаця яго ўклад у агульны поспех быў мінімальным.
Добры сезон у «Бенфіцы Б» прыцягнуў увагу скаўтаў «Манака». Улетку 2014 года французы на адзін сезон арандавалі маладога паўабаронцу — на перспектыву. 17 жніўня ў матчы супраць «Бардо» ён дэбютаваў у Лізе 1. 14 снежня ў паядынку супраць «Марселя» Сілва забіў свой першы гол за «Манака». Ужо зімой «Манака» выкупіў футбаліста за 15,8 мільёнаў еўра, падпісаўшы з ім паўнавартасны кантракт на 4,5 гады.
У сезоне 2015/16 Сілва быў безумоўным гульцом стартавага складу. 32 матчы, 7 галоў і 3 галявыя перадачы. 10 красавіка 2015 года ён аформіў свой першы дубль у кар’еры — забіўшы абодва мячы ў паядынку супраць «Кана» (3:0). Сваімі галамі Сілва прынёс камандзе 14 ачкоў (чатыры разы яны аказваліся пераможнымі). Але сапраўдны прарыў у кар’еры гульца здарыўся ў сезоне 2016/17. У 2016 годзе ў матчах Лігі чэмпіёнаў супраць англійскага «Тотэнхэм Хотспур» і маскоўскага ЦСКА Бернарду забіў па галу. У 2017 годзе ён дапамог «Манака» ўпершыню за 17 гадоў выйграць чэмпіянат, будучы адным з лідэраў каманды. Улетку 2017 года «Манака» зладзіў грандыёзны распродаж, зарабіўшы на сваіх гульцах больш за 400 мільёнаў еўра.
Зноскі
- ↑ Bernardo Silva // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bernardo Silva // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4