Перайсці да зместу

Берта Кенцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берта Кенцкая
Bertha
Каралева Кенцкая

Нараджэнне каля 565[1]
Смерць каля 612[2]
Род Меравінгі[3]
Бацька Харыберт I[d][3]
Маці Інгаберга[d][3]
Муж Этэльберт I, кароль Кента[3][4]
Дзеці Eadbald of Kent[d] і Æthelburh of Kent[d]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берта Кенцкая (англ.: Bertha), часам Святая Берта (каля 539, Францыя — 612, Кентэрберы) — жонка кенцкага караля Этэльберта. Лічыцца, што кананізавана пасля сваёй смерці ў 612 годзе за тое, што змагла пераканаць Этэльберта першым сярод каралёў гептархіі прыняць хрысціянства.

Паходжанне і сямейнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Берта была дачкой Харыберта I з роду Меравінгаў і яго жонкі Інгабергі. Паводле падання, першым яе мужам быў Осберт Мозельскі, ад якога ў яе быў сын Арнольд, бацька Арнульфа Мецкага, які лічыцца родапачынальнікам дынастыі Каралінгаў і галіны Арнульфінгаў у ёй.

Другім мужам Берты стаў кароль Кента Этэльберт. Кенцкі кароль доўгі час спрабаваў змагацца з Кеўлінам Уэсэкскім за брэтвальду на гептархіі, аднак беспаспяхова. Парадніўшыся з магутным кланам Меравінгаў, у 591 годзе Этэльберт дамогся брэтвальды.

Берта прыехала да мужа са сваім капеланам, Людгардам (Летардам). Яна не стала адмаўляцца ад сваёй рэлігіі. У 597 годзе да двара Этэльберта прыбывае Св. Аўгусцін, якога пісьмом да Папы Грыгорыя I мог запрасіць Людгард.

Этэльберт сустракае Аўгусціна пад старым дубам. Паводле старога англасаксонскага звычаю такім чынам ён мог абараніць сябе ад любой магіі, якую хрысціянін паспрабаваў бы накласці на яго. Кароль вітаў Аўгусціна прамовай. Паводле падання Аўгусцін хрысціў Этэльберта на другі дзень свайго знаходжання ў Брытаніі, аднак, калі судзіць па лістах Берты да Грыгорыя I, гэта падзея адбылася не раней за 601 год.

Па загадзе Этэльберта закладваюцца новыя і аднаўляюцца старыя, яшчэ рымскага перыяду, хрысціянскія цэрквы. Зварот караля паўплывала і на жыхароў каралеўства. Па ўсім Кенце адбываюцца абрады хрышчэння як знаці, так і простага народа.

У 612 годзе Берта памірае. Пахавана яна была ў царкве Святога Марціна ў Кентэрберы, якая была пабудавана яшчэ ў часы рымскага валадарства і была занядбана, пакуль Этэльберт не дазволіў Берце праводзіць там службы.

Лічыцца, што пасля сваёй смерці Берта была абвешчана святой, аднак, у наш час, адназначнага адказу на гэта пытанне няма. Хоць англіканская царква і шануе яе, аднак дзень яе памяці не адзначаецца.

Зноскі