Арнульф Мецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арнульф
ням.: Arnulf
фр.: Arnoul
Арнульф
Святы Арнульф.
Вітраж у капліцы Санта-Гласінда ў Мецы.
27-ы біскуп мецкі
612 — 627
Папярэднік: Паполь
Пераемнік: Гаэрых
 
Дзейнасць: каталіцкі біскуп, ксёндз
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: не раней за 580 і не пазней за 585
Смерць: 18 ліпеня 641[1]
Дынастыя: Арнульфінгі[d]
Бацька: Bodogisel[d]
Маці: Chrodoara[d]
Жонка: Дода Мецская[d]
Дзеці: Анзегізель і Chlodulf[d]

Арну́льф Ме́цкі (ням.: Arnulf, фр.: Arnoul; 580/58218 ліпеня 641) — франкскі палітычны і царкоўны дзеяч, біскуп горада Меца, прабацька дынастыі Каралінгаў, кананізаваны каталіцкай царквой. Дзень памяці — 18 ліпеня.

Арнульф нарадзіўся паміж 580 і 582 годам. Быў уплывовым саноўнікам пры двары меравінгскага караля Аўстразіі Тэадэберта II. У 613 годзе разам з Піпінам Арнульф узначаліў арыстакратычную апазіцыю каралеве Брунгільдзе і дамогся ўз'яднання франкскіх каралеўстваў пад уладай Хлотара II. Пасля гэтага ён атрымаў сан біскупа мецкага. З 623 года Арнульф быў адным з саветнікаў караля Дагаберта I. У 627 годзе ён адышоў ад спраў і стаў пустэльнікам. Пахаваны ў Рэмірмонскім абацтве. Пасля смерці Арнульф Мецкі быў кананізаваны. З'яўляецца святым-заступнікам півавараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 147–149. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]