Браніслаў Туронак
Браніслаў Туронак | |
---|---|
Род дзейнасці | урач |
Дата нараджэння | 10 (22) чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 1938 (42 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Рэшаць[d] |
Дзеці | Юры Туронак |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Браніслаў Туронак (10(22).6.1896, фальв. Пестуны Новапагосцінскай вол. Дзісненскага пав. — 19.9.1938) — беларускі грамадскі дзеяч. Бацька Ю. Туронка.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Браніслаў Туронак нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Навучаўся ў народным вучылішчы ў Новым Пагосце. У 1912 паступіў у Віленскую гімназію, дзе вучыўся, пакуль Вільню не занялі немцы. У 1915/16 навучаўся ў Віцебскай гімназіі, затым паступіў у гімназію ў Яраслаўлі, якую скончыў у 1917.
Пасля завяршэння гімназічнай адукацыі вярнуўся на Дзісненшчыну. Тут завязаў кантакты з кс. А. Станкевічам, праўдападобна пад яго ўплывам заняўся арганізацыяй беларускіх школ. У 1917-19 настаўнічаў на Дзісненшчыне ў беларускіх пачатковых школах у Більдзюгах і Новым Пагосце. У ліпені 1919 перабраўся ў Вільню.
Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919). У той жа год паступіў у Віленскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1924) і двухгадовай практыкі Б. Туронак атрымаў дыплом доктара лекарскіх навук (1926). У 1927-28 працаваў у віленскай клініцы.
Пасля жаніцьбы (1928) пакінуў Вільню і пасяліўся ў мяст. Дукшты, працаваў лекарам. Меў трох сыноў. Сабраная ім калекцыя кніг і часопісаў згарэла ў 1944.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Падчас вучобы ва ўніверсітэце Браніслаў Туронак далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Увайшоў у склад першай управы Беларускага студэнцкага саюза (БСС, 1921), быў адказным сакратаром месячніка «Наш шлях» (1922-23). У 1923 у складзе новай управы БСС, таксама абраны сакратаром Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У снежні 1923 стаў адказным рэдактарам газеты «Крыніца», на гэтай пасадзе працаваў да жніўня 1925, калі за рэдагаваную газету, дзе размяшчаліся матэрыялы ў абарону выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкім касцёле, Б. Туронак быў пасаджаны ў астрог і асуджаны да 3-месячнага турэмнага зняволення. Далейшая яго грамадская дзейнасць абапіралася на супрацоўніцтва з БХД і ў прыватнасці з А. Станкевічам. Удзельнічаў у стварэнні Беларускага сялянскага саюза (1926), належаў да яго кіраўніцтва. Уваходзіў ва ўправу Віленскага аддзела Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) з 1926, а ў 1927 абраны старшынём управы і кіраваў аддзелам да вясны 1928. У снежні 1928 вылучаны кандыдатам на выбарах у польскі сейм, але пасольскага мандату не атрымаў.
Займаўся папулярызацыяй аховы здароўя. Выступаў з артыкуламі па гэтай тэме ў газеце «Беларуская крыніца». У 1928 яго праца «Гігіена ўзгадавання дзіцяці» выйшла асобнай брашурай.
Пасля 1928 Браніслаў Туронак адышоў ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Да 1934 года ўваходзіў у кіраўніцтва БІГіК. Падтрымліваў грашыма некаторыя беларускія выданні і грамадскія ініцыятывы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туронак Ю. Памяці Браніслава Туронка. Варшава — Нью-Ёрк, БІНіМ. 1990.
- Асобы
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Віленскім ваяводстве (1926—1939)
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага сялянскага саюза
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне