Дукштас
Горад
| ||||||||||||||||||||
Дукштас (літ.: Dūkštas, традыцыйная беларуская назва — Дукшты[1]) — горад у Літве, непадалёк ад возера Дукштас (Дукшты). Цэнтр сянюніі Ігналінскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва 932 чал. (2009). Знаходзіцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільнюс — Даўгаўпілс. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагінас, Зарасай.
Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Дукшты згадваюцца ў XVI стагоддзі як уладанне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1573 годзе мясцовасць перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.
У 1647 Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 годзе манахі-піяры збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1813 мясцовасць перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 маёнтак перайшоў да Занаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дукшты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 Дукштас апынуўся ў складзе Літвы, дзе 28 снежня 1956 года атрымаў статус горада.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1866 — 73 чал.[2]
- XX стагоддзе: 1914 — 726 чал.; 1921 — 1076 чал.; 1959 — 1968 чал.; 1970 — 1444 чал.; 1974 — 1500 чал.; ; 1979 — 1633 чал.; 1985 — 1600 чал.; 1989 — 1193 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 — 1070 чал.; 2010 — 923 чал.
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святога Станіслава Косткі (1936)
- Сядзіба Бяганскіх (1820)
- Царква Прасвятой Тройцы (1871)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Тамаш Зан (1902—1989) — польскі ваенны дзеяч
- Юрый Туронак (нар. 1929) — беларускі гісторык
Зноскі
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дукштас