Беларускі сялянскі саюз
Беларускі сялянскі саюз | |
---|---|
Заснавальнік |
Васіль Рагуля Фабіян Мацвеевіч Ярэміч |
Дата заснавання | 10 лістапада 1925 |
Дата роспуску | 1932 |
Краіна | |
Саюзнікі і блокі | Беларуская хрысціянская дэмакратыя |
Партыйны друк | Сялянская ніва |
Беларускі сялянскі саюз, Biełaruski Sialański Sajuz (БСС) (польск.: Białoruski Związek Włościański) — беларуская нацыянальная партыя парламенцкага тыпу ў Заходняй Беларусі ў 1925 — 1932 гг.
Створаны ў Вільні беларускімі пасламі ў польскім сейме В. Рагулем і Ф. Ярэмічам у процівагу БСРГ. Да сакавіка 1926 г. існаваў як ініцыятыўная група. На першай канферэнцыі 24 сакавіка 1926 г. прынята палітычная праграма і абраны ЦК БСС. У склад ЦК (знаходзіўся ў Вільні) увайшлі В. Рагуля, Ф. Ярэміч (старшыні), А. Більдзюкевіч, Б. Туронак (віцэ-старшыні). Цэнтральны друкаваны орган — газета «Сялянская Ніва».
З мэтаю пашырэння сваёй сацыяльнай базы сярод беларускага сялянства кіраўнікі БСС разам з лідарамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі летам 1926 г. стварылі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ладысеў, У. Ф. Беларускі сялянскі саюз / У. Ф. Ладысеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 454. — ISBN 5-85700-074-2.
- Рагуля, В. Успаміны. — Нью-Ёрк: Друк. Р. Крупка — О. Білан, 1957. — 127 с.