Брахітэцыум
Выгляд
Брахітэцыум | |||||||||||||||||||||
Брахітэцыум качарга (Brachythecium rutabulum) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Brachythecium Schimp. | |||||||||||||||||||||
|
Брахітэцыум[1] (Brachythecium) — род імхоў сямейства брахітэцавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Утвараюць бліскучыя дзернавінкі. Сцябло разгалінаванае, паўзучае, або ўзнятае. Лісце з яйцападобнай ці трохвугольна-яйцападобнай асновай, завостранае. Каробачка са спорамі прадаўгаватая, сагнутая, на доўгай ножцы.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі найбольш пашыраны брахітэцыум укарочаны (Brachythecium oedipodium) і брахітэцыум Мільдэ (Brachythecium mildeanum). Растуць у лясах, на сырых лугах (брахітэцыум Мільдэ пагаршае якасць лугоў). Спараносяць летам.
Зноскі
- ↑ Рыкоўскі Г. Ф. Брахілеміды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 329.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыкоўскі Г. Ф. Брахілеміды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 329.
- Брахітэцыум // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.