Бузіна канадская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бузіна канадская

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus canadensis L., 1753

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35317
NCBI  57008
EOL  46244174
GRIN  t:32983
IPNI  149303-1
TPL  kew-2486578

Бузіна канадская (Sambucus canadensis) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду Бузіна (Sambucus) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя або вылучалі ў асобнае сямейства Бузінавыя).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Паўночнай Амерыкі, сустракаецца таксама ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы аж да Панамы.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Н. Брытана  (руск.) і Э. Браўна  (руск.) «An illustrated flora of the northern United States, Canada and the British Possessions», 1913

Куст вышынёй да 3 м і больш.

Лісце супратыўнае, пёрыстае.

Улетку цвіце вялікімі (20-30 см у дыяметры) гронкападобнымі суквеццямі, кветкі дыяметрам 5-6 мм, з пяццю пялёсткамі.

Плады ад цёмна-фіялетавага да чорнага колеру, ад 3 да 5 мм у дыяметры.

Плады і кветкі ядомыя, але іншыя часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць таксін — аксалат кальцыю  (руск.).

Суквецці

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Плады выкарыстоўваюць у медыцыне, а таксама для падрыхтоўкі віна, жэле і фарбавальнікаў.

Лісце і кара могуць быць выкарыстаны ў якасці інсектыцыду.

Лісце, сцёблы, карані і няспелыя плады атрутныя для чалавека.

Батанічная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Па даных The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[3]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Sambucus canadensis L. is an accepted name (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (7 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2019. Праверана 12 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бузина канадская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)