Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
Буковинський державний медичний університет | |
Арыгінальная назва | Буковинський державний медичний університет |
Міжнародная назва | Bukovinian State Medical University |
Заснаваны | 1944 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Taras Mykolayovych Boychuk[d] |
Студэнты | 5 000 |
Дактары | 99 |
Прафесары | 78 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чарнаўцы |
Юрыдычны адрас | пл. Тэатральная 2, 58002 Чарнаўцы, Украіна |
Сайт | bsmu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чарнаўцах.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1944 года другі Кіеўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут быў пераведзены для далейшай сваёй працы ў Чарнаўцы. Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт створаны шляхам рэарганізацыі Букавінскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі ў 2005 годзе. А акадэмія была створана ў адпаведнасці з Пастановай Кабінету міністраў Украіны ад 4 красавіка 1997 года на базе Чарнавіцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які і быў заснаваны ў 1944 годзе.
Ва ўніверсітэце сёння працуюць 99 дактароў медыцынскіх навук і 418 кандыдатаў медыцынскіх навук, сярод якіх 1 член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук Украіны, 2 акадэміка Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны, 6 акадэмікаў Украінскай акадэміі навук, 9 заслужаных лекараў Украіны, 2 заслужаныя дзеячы навукі, 2 заслужаныя работнікі народнай адукацыі і вышэйшай школы Украіны, 78 прафесараў, 237 дацэнтаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Медыцынскі факультэт № 1
- Медыцынскі факультэт № 2
- Медыцынскі факультэт № 3
- Медыцынскі факультэт № 4
- Стаматалагічны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі
- Каледж
Вядомыя студэнты і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Івасюк - украінскі кампазітар-выканавец, паэт, Герой Украіны (пасмяротна)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.