Бурса (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бурса
Bursa
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
3 раёны
Заснаваны
202
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Cius, Prusa
Плошча
1036 км²
Вышыня цэнтра
100 м
Насельніцтва
3.150.447 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+90) 224
Паштовы індэкс
1600
Аўтамабільны код
16
Афіцыйны сайт
Бурса на карце Турцыі
Бурса (горад) (Турцыя)
Бурса (горад)

Бурса (турэцк.: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацвёрты па велічыні ў Турцыі пасля Стамбула, Анкары і Ізміра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.

З 395 па 1326 горад належаў Візантыйскай імперыі, у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць Асманскай імперыі. У 13261365 — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам 1920 акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы 1922, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.

Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы FIAT і Renault, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Bosch і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з’яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]