Біямеханіка (тэатр)
Выгляд
Біямеха́ніка у тэатры — сістэма трэнажу акцёра. Уведзена У. Меерхольдам як эксперыментальны педагагічны метад для дасягнення акцёрам дасканалага, віртуознага валодання сваім целам, рухамі.
Меерхольд лічыў, што творчасць акцёра — творчасць пластычных формаў у прасторы, і таму ён павінен умець арганізаваць і дакладна выкарыстоўваць выразныя сродкі свайго цела. Дапаможныя прадметы да асноўнага курса біямеханікі — фізкультура, акрабатыка, танец, рытміка, бокс, фехтаванне.
Як спецыяльны прадмет выкладалася ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве (1921—1926).
Элементы сістэмы біямеханікі ў працы з акцёрамі пры пастаноўцы спектакляў у тэатрах Беларусі выкарыстоўвалі рэжысёры М. Кавязін, В. Фёдараў, Н. Лойтар, В. Пацехін і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).