Перайсці да зместу

Валянцін Енісеевіч Собаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Е. Собаль)
Валянцін Енісеевіч Собаль
Дата нараджэння 4 сакавіка 1949(1949-03-04) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1988)
Альма-матар

Валянці́н Енісе́евіч Со́баль (нар. 4 сакавіка 1949, г. Паставы) — беларускі археолаг. Спецыяліст па матэрыяльнай культуры Мінска, Гродна, Смаленска часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (1988)[1].

Нарадзіўся 4 сакавіка 1949 года ў Паставах[1].

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1974—1988 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН БССР[1].

У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мінск XIV—XVIII стст. (па матэрыялах археалагічнага вывучэння)»[1].

У 1988—1994 і 1996—2001 гадах вядучы археолаг, начальнік аддзела комплексных даследаванняў помнікаў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1994—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік ААТ «Стары Менск». У 2000—2009 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У 2008—2013 гадах кіраўнік раскопак на тэрыторыі Смаленска ў Інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук. З 2014 года вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Музея гісторыі горада Мінска[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе помнікі архітэктуры археалагічнымі метадамі, храналогію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх гарадоў XIV—XVIII стагоддзяў[1].

Браў удзел у даследаванні помнікаў архітэктуры Брэста, Мінска, Полацка, Мсціслава, Гродна, Міра. Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля»[2]. Суаўтар кнігі «Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.» (разам з Нінай Здановіч і Алегам Трусавым).

Удзел у калектыўных працах
  • Смоленские изразцы XVI—XIX веков. Смоленск, 2013.
  • Оборонительные укрепления Смоленска конца XVI—XVII вв. у Молоховских ворот. Смоленск, 2012.
  • Древний Смоленск. Археология Пятницкого конца. Смоленск, 2011; Москва, 2020.
  • Стары замак у Гродне, XI—XVIII стст.: гісторыка-археалагічны нарыс. Мінск, 1993.
  • Беларуская кафля. Мінск, 1989