Вайна асаў і ванаў
Вайна асаў і ванаў — адна з ключавых падзей у скандынаўскай міфалогіі, узброены канфлікт паміж групамі багоў асаў і ванаў.
Вайна пачалася з-за забойства асамі вядзьмаркі Гульвейг, створанай ванамі з золата і пасланай у Мідгард (землі, населеныя людзьмі), каб сапсаваць норавы яго жыхароў (паколькі ваны былі незадаволены тым, што людзі шануюць толькі асаў). Ваны аблажылі Асгард, а бітву пачаў кароль асаў Одзін, які кінуў у ванаў сваю дзіду. Падчас вайны ваны разбурылі сцены Асгарда, аднак у вулічных баях асы сталі атрымліваць верх. У выніку паміж асамі і ванамі быў заключаны мірны дагавор і адбыўся абмен закладнікамі: да ванаў пайшоў ас Хёнір, а да асаў — ван Ньёрд, за якім рушылі ўслед яго дзеці, Фрэйр і Фрэя. Гэта вайна, паводле скандынаўскай міфалогіі, адзначыла сабой канец Залатога веку.
Магчымая сувязь гэтай вайны з рэальнымі гістарычнымі падзеямі старажытнасці дагэтуль з'яўляецца прадметам навуковых дыскусій. У прыватнасці, шэраг даследчыкаў праводзіць паралелі паміж гэтай вайной і матывам выкрадання сабінянак у старажытнарымскай міфалогіі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Lindow, John (2001). Norse Mythology: A Guide to the Gods, Heroes, Rituals, and Beliefs. Oxford University Press. ISBN 0-19-515382-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайна асаў і ванаў