Перайсці да зместу

Валерый Іванавіч Мурах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Іванавіч Мурах
Дата нараджэння 14 лютага 1939(1939-02-14) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, галоўны санітарны ўрач, гігіеніст, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі
Навуковая сфера гігіена харчавання[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Іванавіч Мурах (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне санітарнай гігіены, гігіены харчавання, празаік. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук, Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук[2].

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў у 1966 годзе санітарна-гігіенічны факультэт Данецкага медыцынскага інстытута. Працаваў фельчарам, памочнікам санітарнага ўрача Кастрычніцкай раённай СЭС горада Мінска з 1958 па 1960 гады. З 1966 па 1967 гады загадваў аддзяленнем гігіены харчавання Фрунзенскай раённай СЭС Мінска[3].

З 1967 года да 1970 года — галоўны ўрач Мінскай гарадской СЭС. Санітарны ўрач Мінскай чыгуначнай СЭС з 1970 па 1971 гады. У 1971—1984 гадах старшы навуковы супрацоўнік, у 1984—1985 гадах загадчык лабараторыі аховы навакольнага асяроддзя БелНДІП горадабудаўніцтва[3].

У 1968 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1985 года да 1990 года старшы выкладчык кафедры агульнай гігіены БелДІУУ, з 1990 па 2004 гады прафесар гэтай жа кафедры. З 1990 года да 2003 года дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання МЗ РБ[3].

З 1993 года да 2003 года галоўны спецыяліст па праблемах харчавання МЗ РБ. Асноўныя напрамкі навуковых работ ахопліваюць праблемы гігіены харчавання з аспектамі аховы навакольнага асяроддзя[3].

Навуковая і літаратурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар арыгінальных распрацовак па ўзбагачэнні прадуктаў харчавання біялагічна актыўнымі рэчывамі, апублікаваў больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 14 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[3]. Навуковыя працы па пытаннях гігіены харчавання[2].

Аўтар кнігі ўспамінаў пра Якава Андрэевіча Ішчука — савецкага разведчыка[2].

Зноскі