Валерый Барысавіч Куцко
Валерый Барысавіч Куцко | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Ірына Антонаўна Іода і Георгій Аляксандравіч Патаеў |
Прэміі |
Валерый Барысавіч Куцко (нар. 12 сакавіка 1955, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1977 годзе БПІ (выкладчыкі І. А. Іода, Г. А. Патаеў). З 1977 года працуе ў інстытуце «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар праектаў.
Член Саюза архітэктараў з 1984 года (членскі білет № 767).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: Сярэдняя школа міліцыі па праездзе Металістаў у Мінску (1981—1983, будаўніцтва ў 1984—1986; сааўтар Б. С. Косціч), харчаблок-сталовая ў г. Лангепасе (1984, будаўніцтва ў 1985—1986); будынак Дзяржзабеспячэння БССР па вул. Казінца ў г. Мінску (1985—1986, будаўніцтва ў 1987—1989, сааўтар Р. Я. Меметаў); водалячэбніца ў санаторыі-прафілакторыі «Баравое» (1997—1998, будаўніцтва ў 1998—2000; сааўтар Ю. С. Ананіч); ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ (1997—2000, будаўніцтва ў 2000—2004; сааўтар В.П. Шагавік; комплекс паркінгаў у раёне Камароўскага рынку (1996—2002, будаўніцтва ў 1998—2004; сааўтар У. М. Плюснін); шматзалавы кінатэатр «Беларусь» па вул. Раманаўская Слабада (2004—2006, будаўніцтва ў 2006—2008; сааўтары А. І. Чыжык, А. В. Рыяўба); шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна» (як ГАП, кіраўнік аўтарскага калектыва А. І. Нічкасаў): шматфункцыянальная спартыўна-відовішчная арэна з трыбунамі на 15 тысяч гледачоў і адкрытая шматузроўневая аўтастаянка на 1080 машынамесцаў у складзе комплексу (2006—2008, будаўніцтва ў 2007—2009; сааўтары У. А. Будаеў, А. М. Ніціеўскі , А. А. Шабалін, В. Д. Нікіцін); адміністрацыйны будынак АСБ «Беларусбанк» па пр. Дзяржынскага ў г. Мінск (2005—2009, будаўніцтва ў 2009—2012; сааўтары А. В. Рыяўба, А. І. Чыжык) — усе ў Мінску; навучальны корпус на 1200 месцы культурным цэнтрам для студэнцкай моладзі і інтэрнатам на 316 месцаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па вул. Пушкіна, 4 у Пінску (2005—2009, будаўніцтва ў 2009-11; сааўтары А. В. Рыяўба, А. І. Чыжык); універсальная спартыўная зала для гульнявых відаў спорту па вул. Б. Хмяльніцкага ў Гомелі (2010—2012, будаўніцтва ў 2011—2012; сааўтары А. В. Рыяўба, Р. Несен).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Дыпломы нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2000 года за праект «ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ у г. Мінску», рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 за рэалізацыю праекта «Паркінг у г. Мінску», дыплом і медаль лаўрэата VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2005 за рэалізацыю праекта «ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ у г. Мінску», дыплом Саюза архітэктараў Расіі 2007 за праект «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-арэна“ ў г Мінску», Вялікі Гран-пры IX Нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2011 за рэалізацыю праекта «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-арэна“ ў г Мінску».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2013) за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Куцко Валерий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары Гомеля