Перайсці да зместу

Валынскі кароткі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Валынскі кароткі летапіс — помнік усходнеславянскага летапісання позняга Сярэднявечча. Збярогся ў Супрасльскім гістарычным зборніку пачатка 16 ст.. Яго першую (большую) частку складае скарочаны агульнарускі летапісны звод, блізкі да летапісу Аўрамкі, але даведзены толькі да 1382 года. Другая частка зборніка, названая М. М. Улашчыкам «Валынскі кароткі летапіс», змяшчае кароткую выбарку пагадовых звестак кіеўскага, наўгародскага, маскоўскага і мясцовага паходжання па гісторыі Русі862), ВКЛ (14 — пачатку 16 ст.) і Смаленска.

Храналагічна ахоплівае падзеі да 1514 года ўключна. Асабліва падрабязна апісаны напады крымскіх татар на Валынь. Летапіс завяршаецца ўзнёслай «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму». Зборнік узнік y асяроддзі праваслаўнага, патрыятычна настроенага беларуска-ўкраінскага духавенства. Асноўная, агульнаруская частка летапіснага зводу, верагодна, была ўкладзена ў Смаленску, пасля чаго перавезена ў Супрасль, дзе дапоўнена арыгінальнымі звесткамі па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, y т.л. Валыні, і «Пахвалой». Пазней y зборніку рабіліся розныя запісы прыватнага і гістарычнага характару. Да канца 18 ст. захоўваўся ў Супрасльскім манастыры, цяпер y Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў (Масква). Апублікаваны асобна ў 1836 годзе і ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).