Летапіс Аўрамкі
Летапіс Аўрамкі — летапісны зборнік, складзены ў апошняй чвэрці XV ст. у Пскове або Ноўгарадзе на аснове старэйшых летапісаў[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Летапіс захаваўся ў складзе г. зв. Віленскага зборніка, які цяпер захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільнюсе. Зборнік знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў 1860-х гадах, а затым падораны ім Віленскай публічнай бібліятэцы.[2]
Летапіс Аўрамкі ахоплівае падзеі да 1469 года з гісторыі Русі, Маскоўскай дзяржавы і Вялікага Ноўгарада, Вялікага княства Літоўскага. Летапіс змяшчае прававыя акты, у т.л. «Рускую Праўду». У 1495 годзе летапіс быў перапісаны ў Смаленску манахам Аўрамкам, паводле загаду епіскапа Іосіфа Балгарыновіча[1].
Летапіс апублікаваны ў 16-м томе «Поўнага збору рускіх летапісаў», які выйшаў у 1889 годзе.
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. Под ред. А. Ф. Бычкова и К. Н. Бестужева-Рюмина. — СПб, 1889. — 320 с.
- Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. — М., ЯРК. 2000. — 252 стр. — ISBN 5-7859-0119-6
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.
- ↑ Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — М., 2000.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — М., 2000.
- Лурье Я. С. Авраамка // Труды Отдела древнерусской литературы. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1985. — Т. XXXIX. — С. 18.
- Чамярыцкі В. Аўрамкі летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 266-267. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Шахматов А. А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. — М.; Л.: 1938.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.