Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў
Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1972 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Месца працы | |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН СССР |
Альма-матар | |
Вядомы як | вынаходнік стрыжневай радыёлампы |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды |
Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў (16 мая 1915, Кацельніч Вяцкай губерні, Расійская імперыя — 11 кастрычніка 1972, Масква, СССР) — савецкі вучоны, спецыяліст у галіне электронікі, член-карэспандэнт АН СССР, вынаходнік стрыжневай радыёлампы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаўшы пачатковую адукацыю, з 1930 працаваў на заводзе «Святлана» ў Ленінградзе, скончыў завадскі тэхнікум, дзе вучыўся ў С. А. Векшынскага.
У 1934—1938 вучыўся ва Усесаюзным завочным інстытуце тэхнічнай адукацыі.
У 1941 на працягу паўгода знаходзіўся ў камандзіроўцы ў ЗША (заводы RCA), дзе вывучаў вытворчасць радыёлампаў і прыборабудаванне.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны у складзе калектыву завода «Святлана» быў эвакуіраваны ў Новасібірск. Працаваў майстрам участка, з 1942 — галоўным інжынерам завода. У 1943 стаў намеснікам начальніка лабараторыі. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам былі распрацаваны «стрыжневыя» радыёлампы, якія працавалі на высокіх частотах і цалкам задавальнялі ўсім патрабаванням вайскоўцаў.
З 1946 — начальнік лабараторыі.
У 1949—1960 — дырэктар НДІ-617 (Новасібірск). З 1951 — член КПСС.
У 1958 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР па Сібірскім аддзяленні (аўтаматыка, электратэхніка) (з 28 сакавіка). З 1959 па 1961 — загадчык лабараторыі вылічальнай і вымяральнай электронікі Сібірскага аддзялення АН[1].
З 1961 — кіраўнік лабараторыі электронікі АН Беларускай ССР[1]. У гэты перыяд з'яўляўся таксама старшынёй Навуковага савета па біёніцы тэрытарыяльнай групы АН БССР, членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук».
У 1970—1972 — загадчык аддзела ўкаранення новай тэхнікі ў Інстытуце агульнай генетыкі Акадэміі навук СССР у Маскве.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Вопросы конструирования, технологии и контроля изготовления электронных вакуумных приборов: [Сб. статей]. / Науч. ред. В. Н. Авдеев — Минск, 1970. — 187 с.
- К вопросу конструкции блоков внутренней арматуры радиоламп и механизации их сборки // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 12. — С. 950—953. (в соавт.)
- К вопросу микроминиатюризации специальных тел накала электровакуумных приборов // Докл. АН БССР. — 1965. — Т. 9. — № 12. — С. 791—793. (в соавт.)
- Некоторые вопросы конструирования плоских рамочных сеток радиоламп // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 9. — С. 655—657. (в соавт.)
- О расчете проницаемости плоского триода // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 11. — С. 853—855. (в соавт.)
- Об использовании фотоэффекта для измерения спектра сверхслабых излучений // Изв. АН БССР. — 1966. — № 1. (в соавт.)
- Устройство для непрерывного шлюзования изделий через вакуум // Докл. АН БССР. — 1964. — Т. 8. — № 11. — С. 699—701. (в соавт.)
- Изобретения, защищённые авторскими свидетельствами (1946, 1963, 1964).
Распрацоўкі В. Н. Аўдзеева выкарыстаныя пры стварэнні:
- комплексу радыёстанцый «Марс», які выкарыстоўваецца ў МУС;
- армейскай радыёстанцыі Р-353, якая ўваходзіць у камплект рыштунку спецпадраздзяленняў, парашутнага дэсанта і ФСБ;
- ранцевых УКХ-радыёстанцыі (вага ўсяго 2,8 кг).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За абарону Ленiнграда» (1945)
- Званне «Ганаровы радыст СССР»
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]В. М. Аўдзееў не напісаўшы і не абараніўшы дысертацыйных работ, стаў членам-карэспандэнтам АН СССР за выдатныя заслугі ў распрацоўцы і канструяванні электроннай тэхнікі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Кацельніцкім павеце
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага ўніверсітета
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інжынеры Расіі
- Інжынеры Беларусі
- Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці