Вампір
Выгляд
Вампір (фр.: vampire[1]) — у старадаўніх павер’ях беларусаў і іншых народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб шкодзіць людзям (смактаць кроў, душыць, ірваць на часткі і г.д.). Народная фантазія вампіраў уяўляла з тоўстымі (раздутымі) вуснамі і тонкім, вострым, як змяінае джала, языком. У народных вераваннях вампір — увасабленне страху прымхлівых людзей перад памерлымі чараўнікамі.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.272
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).