Перайсці да зместу

Васіль Васілевіч Задняпраны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Задняпраны
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1954(1954-10-09) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Асноўныя ідэі сацыялізм
Род дзейнасці палітык, ваенны

Васіль Васілевіч Задняпраны (нар. 9 кастрычніка 1954(1954-10-09), Мартынаўскае[d]) — беларускі палітык.

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1954 года ў пасёлку Мартынаўскі Мікалаеўскай вобласці Украінскай ССР.

У 19721976 гг. — вучоба ў Чалябінскім ваенным авіяцыйным інстытуце штурманаў.

У 19761993 гг. — ваенная служба на лётных пасадах УС СССР. У 1984 годзе скончыў акадэмічныя курсы палітработнікаў ВПС у Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. У 1984 годзе ў складзе змяшанай авіяцыйнай групоўкі прымаў удзел у баявых дзеяннях у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан супраць маджахедаў.

У 1991 годзе скончыў з адзнакай Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна і атрымаў прызначэнне ў выпрабавальны інстытут ВПС СССР. У 1993 годзе сышоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

19932001 гг. — дырэктар вытворчага прадпрыемства «Гармонія» (аўтаперавозкі), 2001—2005 гг. — дырэктар замежнага прадпрыемства «Дакмар» (кандытарская фабрыка).

З 2005 года — старшыня палітычнага выканаўчага камітэта Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

26 сакавіка 2006 года на V з’ездзе РППС абраны старшынёй партыі.

З 17 студзеня 2008 года па 2009 — старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі навучальных устаноў па падрыхтоўцы кіроўцаў транспартных сродкаў.

З 2009 года — член кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2010 года — сустаршыня Форуму сацыялістаў краін СНД.

10 верасня 2020 года падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Беларусі, у разрэз у ідэйнымі ўстаноўкамі партыі, падтрымаў ініцыятыву аб неабходнасці правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[1].

22 кастрычніка 2020 года ў Мінску на круглым стале «Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі: новыя магчымасці развіцця краіны» ён раскрытыкаваў тое, што на сустрэчы для абмеркавання змен у Канстытуцыю чыноўнікі часцяком запрашаюць толькі прадстаўнікоў лаяльных грамадзянскіх структур і супольнасцяў, а меркаванне апанентаў на іх не чуваць[2]:

" Давайце не ігнараваць тое грамадства, якое выходзіць на вуліцы, бо там 90% — нармальныя людзі, яны выйшлі не ад добрага жыцця. Беларусы настолькі талерантныя, што расхістаць іх толькі хіба што немцы змаглі ў час Другой сусветнай вайны, а мы цяпер расхісталі. Давайце прызнаваць памылкі і спакойна ісці насустрач. "

Паводле слоў Задняпранага, самае простае, што можна зрабіць у святле праблем, створаных унутры краіны, — «валіць усё на тое, што дзесьці звонку хтосьці ва ўсім вінаваты, страшыць суседнімі рэспублікамі». Ён выказаў перакананасць, што сітуацыя, у якой апынулася Беларусь, стала магчымай з прычыны «праблем, накопленых не за сёння»[2].

12 снежня 2020 года на пазачарговым XIII з’ездзе РППС Задняпраны выключаны з членаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці за дзеянні, накіраваныя на падрыў аўтарытэту партыі[3].

Жанаты з Аленай Басенка. Мае двух сыноў Максіма і Арцёма, дзвюх унучак і ўнука.

Зноскі