Васілька Яраполчыч
Васілька Яраполчыч | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць | 1170 |
Бацька | Яраполк Ізяславіч[d] або Яраполк Уладзіміравіч |
Васілька Яраполчыч (XII ст.) — гіпатэтычны князь драгічынскі і нурскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца толькі ў «Гісторыі Расійскай» В. М. Тацішчава пад 1182 годам як уладар Драгічына і Нура на Бугу. Васілька захапіў Бярэсце ў менскага князя Уладзіміркі, аднак той з дапамогай палачан вярнуў горад і ўварваўся ва ўладанні Васількі. Тады Васілька ўцёк да цесця, польскага князя Лешка, з яго дапамогай вярнуў свае землі, але быў выгнаны ўладзіміра-валынскім князем Раманам Мсціславічам.
У другой рэдакцыі тэксту Тацішчава даданы імёны па бацьку Васількі — Яраполчыч, і Уладзіміркі — Валадаравіч. Аднак не ўсе даследчыкі схільны верыць звесткам Тацішчава агулам, пагатоў іх другой рэдакцыі, дзе падазраюць значныя дапрацоўкі і «рэканструкцыі» аўтара.
Калі Васілька быў на праўдзе і быў Яраполчычам, імаверна, мог быць сынам бужскага князя Яраполка Ізяславіча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. С. Пазднякоў. Васілька Яраполчыч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).