Перайсці да зместу

Вахш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вахш
тадж. Вахш
Характарыстыка
Даўжыня 524 км
Басейн 39 100 км²
Расход вады 156 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 1834 м
 • Каардынаты 39°16′04″ пн. ш. 71°22′30″ у. д.HGЯO
Вусце Амудар'я
 • Каардынаты 37°06′39″ пн. ш. 68°18′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амудар'я → South Aral Sea[d]

Краіна
physical
Вахш
Вахш
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вахш (тадж.: Вахш) — рака ў Таджыкістане, якая, зліваючыся з ракой Пяндж, утварае раку Амудар’я.

Агульная працягласць 786 км, плошча басейна — 39,1 тыс. км², сярэдні расход вады — 156 м³/с. Бярэ выток на Паміры, у раёне піка імя Каржанеўскай (7105 м над узроўнем мора). Ля вусця Вахша знаходзіцца запаведнік «Тыгровая балка». У басейне Вахша налічваецца 569 горных азёр агульнай плошчай 1737 км², у асноўным яны размешчаны на вышынях 2800-3500 м. У даліне ракі Вахш знаходзяцца гарады Вахш, Нурэк, Сарбанд і Курган-Цюбэ. Водападзелам паміж рэкамі Вахш і Кызылсу з'яўляецца Вахшскі хрыбет (вышыня — звыш 3000 м).

На рацэ Вахш размешчаны Вахшскі каскад — найбуйнейшы комплекс гідраэлектрастанцый у Хатлонскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. На рацэ — Нурэкскае вадасховішча.