Венгерская акадэмія навук
Венгерская акадэмія навук | |
---|---|
Арыгінальная назва | венг.: Magyar Tudományos Akadémia (MTA) |
Міжнародная назва | англ.: Hungarian Academy of Sciences |
Дата заснавання | 3 лістапада 1825 |
Тып | нацыянальная акадэмія навук |
Кіраўнік | Ласла Ловас[1] |
Акадэмікі | 281 (з іх 80 малодшай 70 гадоў) |
Члены-карэспандэнты | 56 (47 малодшай 70 гадоў) |
Размяшчэнне | Венгрыя: Будапешт |
Сайт | mta.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Венгерская акадэмія навук (венг.: Magyar Tudományos Akadémia) — вышэйшая навуковая ўстанова Венгрыі. Заснаваная ў 1825 годзе. Знаходзіцца ў Будапешце. Да 1949 дзейнасць ВАН абмяжоўвалася культурна-асветніцкай і выдавецкай працай. У 1949 ВАН была рэарганізавана. Асноўная задача ВАН - развіццё прыродазнаўчых і грамадскіх навук у краіне і іх каардынацыя.
ВАН складаецца (1970) з 10 аддзяленняў: мовы і літаратуры; гісторыі і філасофіі; фізіка-матэматычных навук; сельскагаспадарчых навук; медыцынскіх навук; тэхнічных навук; хімічных навук; біялагічных навук; эканомікі і права; геолага-геаграфічных навук і інш.. У складзе акадэміі звыш 40 навукова-даследчых інстытутаў; з дапамогай і пад кіраўніцтвам ВАН праводзіцца даследчая работа больш чым на 140 кафедрах універсітэтаў і навуковых цэнтраў.