Перайсці да зместу

Акадэмія Румыніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Члены Акадэміі Румыніі. 1867

Акадэмія Румыніі (рум.: Academia Română) — вышэйшая навуковая ўстанова Румыніі, якая ахоплівае навуковыя, мастацкія і літаратурныя вобласці дзейнасці.

Акадэмія была заснавана ў 1866 годзе, як Румынскае літаратурнае таварыства. У 1867 годзе літаратурнае таварыства было пераназвана ў Румынскае акадэмічнае таварыства, а ў 1879 годзе стала называцца Акадэміяй Румыніі. З прыходам да ўлады Румынскай камуністычнай партыі арганізацыя была рэарганізавана і з 1948 года стала насіць назву Акадэмія Румынскай Народнай Рэспублікі. З 1965 года і аж да падзення рэжыму Чаўшэску акадэмія насіла назву Акадэмія Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія[1].

Станам на 2011 год Акадэмія Румыніі налічвала 181-га правадзейнага члена, якія абіраюцца ў яе пажыццёва.

У адпаведнасці са сваім статутам, асноўнымі мэтамі Акадэміі з'яўляюцца захаванне румынскай мовы і румынскай літаратуры, вывучэнне нацыянальнай гісторыі Румыніі і даследаванні ў вобласці фундаментальных і прыкладных навук. Найбольш вядомымі фундаментальнымі працамі Акадэміі Румыніі з'яўляюцца слоўнік румынскай мовы, слоўнік румынскай літаратуры, а таксама трактат па гісторыі румынскага народа.

Штаб-кватэра Акадэміі Румыніі знаходзіцца ў горадзе Бухарэсце.

Зноскі

  1. Румынская Академия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)