Папская акадэмія навук
| Папская акадэмія навук | |
|---|---|
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | лац.: Pontificia Academia Scientiarum |
| Дата заснавання | 1936[1] |
| Тып | акадэмія навук |
| Размяшчэнне | Рым |
| Сайт | pas.va |
Папская акадэмія навук (італ.: Pontificia accademia delle scienze) — акадэмія навук Ватыкана. Мэта Папскай акадэміі навук — даследаваць матэматычныя, фізічныя і натуральныя навукі і звязаныя з імі багаслоўскія пытанні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1603 годзе ў Рыме пад назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам).
Адноўлена ў 1847 годзе папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 годзе падзялілася на папскую акадэмію і Нацыянальную акадэмію Рысяў (найвышэйшая навуковая ўстанова Італіі).
У 1887 годзе пашырана папам Львом XIII, у 1922 годзе атрымала новы будынак — вілу Пія VI.
У 1936 годзе рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI і атрымала сучасную назву.
Праца акадэміі
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэматычных і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навуковых дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем.
Курыруецца непасрэдна папам.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат - Праметэй / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - 560 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Ватыкана
- Пасланне папы Яна Паўла II членам Папскай акадэміі Архівавана 15 студзеня 2013.
- Гісторыя Папскай акадэміі Архівавана 28 студзеня 2012.
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942