Войцех Пшоняк
Войцех Пшоняк | |
---|---|
польск.: Wojciech Pszoniak | |
Дата нараджэння | 2 мая 1942[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2020[3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0699659 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Войцех Зыгмунт Пшоняк (польск.: Wojciech Zygmunt Pszoniak; 2 мая 1942, Львоў — 19 кастрычніка 2020, Варшава) — польскі акцёр тэатра, кіно, тэлебачання і кабарэ; таксама тэатральны педагог. У апошнія гады жыў і працаваў таксама ў Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Войцех Пшоняк нарадзіўся ў Львове. Пасля 1945 года яго сям’я пераехала ў Глівіцы. З 1959 года ён выступаў у аматарскіх і студэнцкіх тэатрах, у 1961 годзе стварыў аматарскае кабарэ «Чырвоны Жыраф». Дэбютаваў у балгарскім тэлесерыяле «Здарэнне на тупіковай вуліцы» у 1965 годзе. Акцёрскую адукацыю атрымаў у Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школе ў Кракаве, якую скончыў у 1968 годзе. Акцёр тэатраў у Кракаве і Варшаве, выступаў таксама ў французскіх тэатрах. У 1974—1980 гадах выкладчык Тэатральнай акадэміі ім. Зельвяровіча ў Варшаве. З 1969 года выступаў у спектаклях польскага «тэатра тэлебачання».
Зноскі
- ↑ Wojciech Pszoniak // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #138639213 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б https://tvn24.pl/polska/wojciech-pszoniak-nie-zyje-aktor-mial-78-lat-4724726
- Асобы
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы