Перайсці да зместу

Вольга Станіславаўна Масілёнене

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Вольга Станіславаўна Масілёнене
Нарадзілася 25 студзеня 1980(1980-01-25) (44 гады)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 70 кг
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1994 Гарызонт-2-РЦАП Мінск[d]
1994—1996 РДВАР
1998—1999 Алімпія Познань[d]
1999—2001 Арві Марыямпале[d]
2001—2002 Одра Бжэг[d]
2002—2004 ВІЧЫ Аістэс[d]
2004 АЗС Люблін
2005—2006 Надзежда Арэнбург
2006—2007 Госпіч[d]
2007—2008 Надзежда Арэнбург
2008 Палькавіцы[d]
2008—2010 Тыргавіштэ[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вольга Станіславаўна Масілёнене, па нараджэнні Мурашкіна (нар. 25 студзеня 1980, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступала за зборную Беларусі.

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт»[1]. Першы трэнер — Сяргей Мікалаевіч Трыфанаў. Выступала за клубы Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Харватыі, Румыніі.

У кастрычніку 2007 года пакінула харвацкі «Госпіч» і падпісала кантракт з арэнбургскай «Надзеждай»[2].

Выступала за зборную U-16 (1995) і U-20 (1999). У 2001—2008 гадах выступала за нацыянальную зборную Беларусі, прыняла ўдзел у Алімпійских гульнях-2008 у Пекіне[3].

Зноскі