Кацярына Андрэеўна Сныціна
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
2 верасня 1985 (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | лёгкі форвард | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кацярына Сныціна (нар. 2 верасня 1985, Усць-Каменагорск, КССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка, капітан жаночай зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1985 годзе ў Казахстане.
Выхаванка мінскай ДЮСШ «Гарызонт». Дэбютавала за дарослую каманду ва ўзросце 15 гадоў.
У 2005 годзе ўпершыню выступіла за нацыянальную зборную Беларусі. У 2007 годзе выйграла з камандай бронзавыя медалі Чэмпіяната Еўропы.
З 2020 года член Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі. 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[1].
У лютым 2021 года выставіла на дабрачынны аўкцыён бронзавы медаль Еўрабаскету-2007[2]. У сакавіку 2021 года абвясціла пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Беларусі[3].
Выступала за турэцкія «Бешыкташ», «Несібе Айдын», «Тарсус», «Хатай», ДВТК (Венгрыя), некалькі расійскіх клубаў. Гуляла за клуб «Лондан Лаянс» з 2022 года, разам з ім у 2024 годзе Кацярына Сныціна выйграла баскетбольны Еўракубак.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ Баскетбалістка Кацярына Сныціна выставіла на дабрачынны аўкцыён медаль чэмпіянату Еўропы
- ↑ Кацярына Сныціна абвясціла пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 20 красавіка 2021.
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ва Усць-Каменагорску
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Ігракі ЖБК «Кале»
- Ігракі ЖБК «Дынама» Масква
- Ігракі ЖБК «Спартак» Санкт-Пецярбург
- Ігракі ЖБК «Дынама» Новасібірск
- Ігракі ЖБК «Арка» Гдыня
- Ігракі «Надзежды» Арэнбург
- Ігракі ЖБК «Волагда-Чэваката»
- Ігракі ЖБК «Адана Аскі»
- Ігракі ЖБК «Лат Манпелье»
- Ігракі ЖБК «Самсун»
- Ігракі ЖБК «Хатайспор»
- Ігракі ЖБК «Бешыкташ»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі