Алена Сцяпанаўна Леўчанка
Нарадзілася |
30 красавіка 1983 (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Школа | РВАР (Мінск) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каледж | Заходняя Віргінія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Драфт ВНБА | не выбрана, 2006 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA.
Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны[1].
Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры пераехала ў ЗША.
Грамадска-палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].
Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[3] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы[4]. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[5].
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чацвёртае месца Сусветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998
- Найлепшая цэнтравая чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак: 1999
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000
- Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2002
- Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2003
- Чэмпіёнка Літвы: 2007
- Чэмпіёнка Расіі: 2009, 2012
- Уладальніца Кубка Расіі: 2009, 2012
- Бронзавы прызёр Еўралігі: 2008, 2009, 2012
- Сярэбраны прызёр Кубка Расіі: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Расіі: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2007
- Фіналістка WNBA: 2010
- Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фінала): 2011
- Удзельніца матча ўсіх зорак Еўралігіі: 2011
- Найлепшая цэнтравая чэмпіяната свету: 2010
- Чэмпіёнка Грэцыі: 2021
Зноскі
- ↑ nn.by
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ kp.by(недаступная спасылка)
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Калинина, Надежда. Баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток. Ее задержали в аэропорту (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (30 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 30 верасня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Алены Леўчанка Архівавана 22 сакавіка 2018.
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Ігракі ЖБК «Гожаў»
- Ігракі ЖБК «Вісла» Кракаў
- Ігракі ЖБК «Галатасарай» Стамбул
- Ігракі УГМК Екацярынбург
- Ігракі «Атланта Дрым»
- Ігракі «Шарлат Сцінг»
- Ігракі «Вашынгтон Місцікс»
- Ігракі ВІЧЫ Аістэс
- Ігракі ЖБК «Панатынаікос» Афіны
- Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі
- Ігракі ЖБК «Якін Дагу» Стамбул