Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Працягласць звыш 3000 м
Ранейшыя назвы алея Каштанавая, вул. Каштанавая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Герояў абароны Брэсцкай крэпасці — вуліца ў заходняй частцы Брэста (гістарычныя назвы — алея Каштанавая, вул. Каштанавая), перайменаваная ў 1961 годзе. Пачала забудоўвацца да сярэдзіны XIX стагоддзя. Працягласць звыш 3000 м — ад вул. Леніна на захад паралельна чыгунцы да Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Прыпынак «Каледж гандлю»

Вуліца фармавалася адначасова з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці ў 1830—1840 гадах. Па ёй у XIX стагоддзі была пракладзеная вузкакалейка для перавозкі грузаў у арсенал крэпасці праз Паўночную браму.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы знаходзяцца РУП «Беларуснафта — Брэстаблнафтапрадукт», РВУП «Брэстгандльтэхніка», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж гандлю», ААТ «СПМК-1», СААТ «Брэсцкая ПМК-1», АУ «Аўтабаза гарадскога аддзела аховы здароўя», 18-е гарадское аддзяленне сувязі, Гарнізонныя могілкі (Брэст).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]